Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » УС Антон Антонавіч 

УС Антон Антонавіч

[18. 7. 1894, в. Мішуковічы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. — 11.1.1980, Брэст], мастацтвазнавец. З бел. сялянскай сям’і. Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. У 1919 уступіў у РКП(б). З 1920 загадчык сакрэтна-шыфравальнага аддзела Цюменскага губваенкамата. У 1924 працаваў у Омскім губкаме ВКП(б), адначасова вучыўся на рабфаку. У 1929 скончыў Маскоўскі дзяржаўны ун-т, у 1932 аспірантуру Інстытута чырвонай прафесуры. Выкладаў у Маскоўскім ун-це. У 1932—34 загадчык сектара мастацтва і літаратуры ЦК КП(б)Б. У 1934—36 працаваў у Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. У 1935 выключаны з ВКП(б). У 1936 асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены ў 1940. Рэабілітаваны ў 1956. У 1944—48 старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы АН БССР. За публікацыі па гісторыі бел. мастацтва і літаратуры абвінавачаны ў нацыяналізме, у крас. 1948 зволены з работы і пазбаўлены мінскай прапіскі. Працаваў выкладчыкам ВНУ у Вільнюсе і на Урале. У 1952—56 выкладаў у Брэсцкім педінстытуце.

Літ.: Ягоўдзік У. Белыя росы на чорным полі: кніга пра пісьменнікаў і мастакоў. Мн., 1995. С. 5—17; Беларускі саюз мастакоў. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1998;


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".