Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » САЕВІЧ Платон Васілевіч 

САЕВІЧ Платон Васілевіч

[18(30).4.1892, в. Раматова Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Маларыцкі р-н Брэсцкай вобл. — 28.9.1956], дзяржаўны дзеяч Беларусі. З сялянскай сям’і. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1911), Камуністычны ун-т імя Я. Свярдлова (1924). З 1913 у арміі. Удзельнік усталявання савецкай улады ў Віцебскай губ., камісар Дзвінскага чыгуначнага вузла. Са снеж. 1917 на савецкай рабоце ў Барысаглебску Тамбоўскай губ. З сак. 1919 у Чырвонай арміі: камісар сувязі на Паўднёвым і Каўказскім франтах. З 1924 на партыйнай рабоце ў Ніжагародскай губ. З 1926 дэкан і рэктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1929 рэктар Камуністычнага ун-та Беларусі, з крас. 1932 дырэктар Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б, з мая 1933 загадчык кафедры Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі, з 1939 выкладчык партыйных курсаў пры ЦК КП(б)Б. Удзельнік 2-й сусветнай вайны: камісар палка, нам. начальніка палітупраўлення. З 1946 у ЦК КП(б)Б. У 1947—51 міністр асветы БССР. Член ЦК КП(б)Б (1932—34, 1949—52). Член ЦВК БССР (1923—31). Дэпутат Вярхоўнага савета СССР (1946—50). Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. У 1951 г. міністр дзяржбяспекі Цанава прапанаваў С. адрэдагаваць яго кнігу пра партызанскі рух на Беларусі. С. адмовіўся, бо лічыў, што такую кнігу мае права пісаць толькі непасрэдны ўдзельнік партызанскай барацьбы. С. прама сказаў гэта Цанаве і ў адказ пачуў: «Ты яшчэ пашкадуеш аб гэтым». Хутка Цанава ажыццявіў сваю пагрозу. 14.5.1951 С. выключылі з партыі, і 16.5.1951 у Мінску ў яго кватэры (вул. К.Маркса, д. 6, кв. 22) арыштавалі. Пасля доўгіх катаванняў ён быў асуджаны (28.11.1951) за «трацкісцкую дзейнасць і злачынную сувязь з белаэмігрантамі» да 25 гадоў ППК, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Азёрны канцлагер МДБ Іркуцкай вобл. (Тайшэт). Вызвалены і рэабілітаваны 5.8.1954. Вярнуўся дадому цяжка хворым і неўзабаве памёр. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску. Асабовая справа С. № 5219-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ СССР.

Літ.: БЭ, т. 14; ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".