Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » НАВАДВОРСКАЯ Валерыя Ільінічна 

НАВАДВОРСКАЯ Валерыя Ільінічна

[17.5.1950, Баранавічы Брэсцкай вобл.], праваабаронца, паліт. дзеяч, журналістка. Скончыла з сярэбраным медалём сярэднюю школу. Паступіла на французскае аддзяленне па спецыяльнасці «перакладчык і педагог» у Інстытут замежных моваў імя Марыса Тарэза (Масква). У 1969 арыштавана. Абвінавачвалася ў антысавецкай агітацыі і прапагандзе. З чэрв. 1970 да лют. 1972 на прымусовым лячэнні ў псіхіятрычных бальніцах. З 1972 прымала ўдзел у вырабе і распаўсюджванні самвыдату ў Расіі. Працавала педагогам у дзіцячым санаторыі. У 1975—90 перакладчыца медыцынскай літаратуры 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута. У 1977 скончыла вячэрні ф-т замежных моваў абл. педагагічнага інстытута імя Крупскай у Маскве. У 1977—78 спрабавала стварыць падпольную паліт. партыю для барацьбы супраць КПСС. У кастр. 1978 адзін з заснавальнікаў «Свабоднага міжпрафесійнага аб’яднання працоўных», за што пераследавалася спецслужбамі, неаднаразова прымусова змяшчалася ў спецклінікі. У 1978, 1985 і 1986 асуджана за дысідэнцкую дзейнасць. У 1984—86 супрацоўнічала з пацыфісцкай групай «Давер». У маі 1988 прымала ўдзел у стварэнні партыі «Дэмакратычны саюз». У 1987—91 17 разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за несанкцыянаваныя мітынгі. У вер. 1990 абвінавачвалася ў публічнай знявазе гонару і годнасці прэзідэнта СССР і дзяржаўнага сцяга. У маі 1991 супраць яе ўзбуджана крымінальная справа за заклікі да звяржэння дзяржаўнага і грамадскага ладу. У зняволенні да 23.8.1991, калі была вызвалена «ў сувязі са зменай абстаноўкі ў краіне». У 1992 стала дарадцам па правах чалавека прэзідэнта Грузіі Звіяда Гамсахурдзія. У канцы 1992 стварыла «Дэмакратычны саюз Расіі». У кастр. 1993 падтрымала прэзідэнта Б.Ельцына ў яго канфлікце з Вярхоўным саветам РФ, удзельнічала ў заснаванні блока «Выбар Расіі». Засталася ў апазіцыі да новай улады. 19.3.1994 Краснапрэсненская пракуратура распачала праверку дзейнасці Н., звязанай з «прапагандай грамадзянскай вайны і распальваннем міжнацыянальных канфліктаў». У чэрв. 1994 удзельнічала ў заснаванні партыі «Дэмакратычны выбар Расіі». У студз. 1995 Генеральнай пракуратурай Расіі ўзбуджана крымінальная справа з-за зместу артыкулаў Н. у газ. «Новый взгляд», але праз паўгода была спынена. Цяпер Н. — лідэр партыі «Дэмакратычны саюз Расіі».


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".