Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » НЯМЦЭВІЧ Юльян Урсын 

НЯМЦЭВІЧ Юльян Урсын

[16.2.1758, в. Скокі Брэсцкага пав., цяпер Брэсцкага р-на — 21.5.1841, Парыж], пісьменнік, паліт. дзеяч, гісторык. Вучыўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме, у 1770—77 у Рыцарскай школе (Кадэцкім корпусе) у Варшаве. Абраны паслом на Чатырохгадовы сейм 1788—92, удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі 3 мая 1791. З 1791 член Адукацыйнай камісіі. Пасля перамогі прарасійскай Таргавіцкай канфедэрацыі эміграваў, жыў у Саксоніі, Аўстрыі, Італіі. У час паўстання 1794 ад’ютант і сакратар Т.Касцюшкі. Паранены ў Мацяёвіцкай бітве, трапіў у палон; зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці ў Пецярбургу. Пасля амністыі ў 1796 разам з Касцюшкам выехаў у ЗША. Вярнуўся ў Варшаву ў 1807, заняў пасаду сакратара Сената Варшаўскага княства. З 1813 сакратар Сената Каралеўства (Царства) Польскага. У сваім маёнтку Урсынаў пад Варшавай сабраў вялікую бібліятэку. У 1809, 1816 і 1819 зрабіў некалькі падарожжаў па Беларусі з мэтай апісання помнікаў. У 1820 у Віцебску ставілася камедыя Н. «Пан Навіна». З 1827 старшыня Таварыства сяброў навук у Варшаве. Падчас паўстання 1830—31 увайшоў у склад Часовага ўрада, абраны сенатарам-кашталянам. Пасля задушэння паўстання маёмасць Н. канфіскавана, у тым ліку і бібліятэка, якую прадалі на аўкцыёне. Н. эміграваў Парыж. У 1838 заснаваў у Парыжы Польскую бібліятэку. Адзін з найвыдатнейшых польскіх пісьменнікаў эпохі Асветніцтва. Ініцыятар і рэдактар выдання «Збор гістарычных мемуараў пра старажытную Польшчу» (т. 1—7, 1822—36).

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Тв.: Dzieіa poetyckie wierszem i proz№. T. 1–12. Lipsk, 1838–43.

Літ.: Dihm J. Niemcewicz jako polityk i publicysta w czasie Sejmu Czteroletniego. Krakуw, 1928; Яго ж. Niemcewicz jako historyk // Sprawozdania Polskiej Akademii Nauk. 1961. Z. 1; Przemski L. Opowieњж o starym ursynie. Warszawa, 1966; Грицкевич В.П. Путешествия наших земляков. Мн., 1968; ЭГБ, т. 5; АЗБ; БЭ, т. 11.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".