Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ХАЦКЕВІЧ Аляксандр Ісакавіч 

ХАЦКЕВІЧ Аляксандр Ісакавіч

[16.1.1895, в. Навасёлкі Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — канец ліст. або першая палова снеж. 1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч. З бел. сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу. Працаваў рабочым на лесапільных заводах Барысава і Рэжыцы. У 1-ю сусветную вайну ў арміі, малодшы унтэр-афіцэр тэлеграфнай роты Усць-Дзвінскага гарнізона. Быў паранены. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 удзельнічаў ва ўстанаўленні савецкай улады на Барысаўшчыне. Са снеж. 1918 старшыня Лошніцкіх валасных выканкама і рэўкама. У час польскай акупацыі кіраваў партызанскімі групамі на Барысаўшчыне. З мая 1920 старшыня Барысаўскай пав. рабоча-сялянскай інспекцыі, са снеж. 1920 старшыня Барысаўскага пав. выканкама. У снеж. 1922 як член паўнамоцнай дэлегацыі БССР падпісаў Дэкларацыю аб утварэнні СССР. З мая 1924 старшыня Магілёўскага акруговага выканкама. З крас. 1925 наркам унутраных спраў БССР. У 1926—27 пастаянны прадстаўнік урада БССР пры ўрадзе СССР. З мая 1927 сакратар ЦВК БССР, адначасова старшыня Нацыянальнай камісіі пры ЦВК БССР. У 1928 узначаліў урадавую Камісію па рэарганізацыі Ін-та бел. культуры ў БелАН. З лют. 1931 наркам фінансаў БССР. У 1935—37 сакратар Савета Нацыянальнасцей ЦВК СССР. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай камісіі па выпрацоўцы Канстытуцыі СССР 1936, узначальваў Камісію па амністыі і савецкім грамадзянстве. Быў рэдактарам час. «Революция и национальности», членам рэдакцыйнага савета Вялікага савецкага атласа свету. Выступаў у друку з артыкуламі па пытаннях савецкага будаўніцтва. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 25.7.1937 ў Маскве. Этапаваны ў Мінск. Асуджаны 24.11.1937 «тройкай» НКВД за «шпіянаж на карысць польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.4.1956 калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Х. № 10726-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Яго імем названа вуліца ў Барысаве.

Таксама была рэпрэсавана жонка Х. Лідзія Уладзіміраўна. Вызвалена пасля 8 гадоў ППК у 1946.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў .

Літ.: ЭГБ, т. 6—2; Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 545—546.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".