Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЦЫПКІН Саламон Эльевіч
[15.11.1901, Мінск — 15.2.1944, ГУЛАГ], службовец. З сям’і рабочага. У 1918—19 служыў у Чырвонай арміі. Уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. нам. загадчыка аддзела газ. «Звязда». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 27.7.1936 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 43, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 3.3.1937 як «член контррэвалюцыйнай гpупоўкі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД (Магадан, Хабараўскі край; бухта Нагаева, Далёкаўсходні край). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 17.3.1958. Асабовая справа Ц. № 11578-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Хутчэй за ўсё, былі рэпрэсаваныя і сваякі Ц.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.