Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » МАІСЕЕЎ Леў Абрамавіч 

МАІСЕЕЎ Леў Абрамавіч

[15.11.1897, Веліж Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Смаленскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны работнік. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1919). Служыў у Чырвонай арміі. Падчас арышту сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б. Арыштаваны 8.8.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 12. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 28.10.1937 «тройкай» НКВД як «член трацкісцкай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.12.1956 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 9857-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

13.11.1937 у Барысаве арыштавана загадчыца дзіцячага сада пры заводзе імя Молатава, маці дваіх дзяцей, Маісеева Марыя Рыгораўна (н. ў 1903 у Мінску; член ВКП(б) з 1925), жонка Льва Маісеева. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 13.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 30.10.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. № 7411-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".