Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » УБАРЭВІЧ Еранім Пятровіч 

УБАРЭВІЧ Еранім Пятровіч

[14.1.1896, в. Антандрыя Зарасайскага пав. Ковенскай губ., цяпер Уценскі пав., Літва — 12.6.1937, Масква, НКВД], савецкі ваенны дзеяч. Камандарм 1-га рангу (1935). Пасля сканчэння з залатым медалём Дзвінскага рэальнага вучылішча (1914) і да пачатку 1-й сусветнай вайны вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. З 1915 у арміі (падпаручнік). У 1916 скончыў Канстанцінаўскае артылерыйскае вучылішча. У кастр. 1917 адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі ў Бесарабіі. У студз.—лют. 1918 камандаваў рэвалюцыйным палком у баях супраць румынскіх і аўстра-германскіх войск. Быў паранены, трапіў у палон, адкуль у жн. 1918 уцёк. Накіраваны на Паўн. фронт. З кастр. 1919 камандуючы 14-й арміяй, якая змагалася супраць арміі Дзянікіна. З сак. 1920 камандуючы 9-й, 13-й арміямі на Каўказскім, Паўд.-Зах. франтах. Са студз. 1921 пам. камандуючага войскамі Украіны і Крыма, нам. камандуючага войскамі Тамбоўскай губ. З 1921 у БССР, член Рэвалюцыйнага ваеннага савета Мінскага р-на і камандуючы войскамі Мінскай губ.; удзельнік барацьбы супраць атрадаў Н.Махно, С.Пятлюры, С.Булак-Балаховіча, кіраваў баявымі дзеяннямі войск супраць армій Польшчы, генерала П.Урангеля. Са жн. 1921 камандуючы 5-й арміяй і войскамі Усх.-Сібірскай ВА. У жн.— кастр. 1922 ваенны міністр Далёкаўсходняй рэспублікі і галоўнакамандуючы Народна-рэвалюцыйнай арміяй. З ліст. 1924 нам. камандуючага войскамі і начальнік штаба Украінскай ВА. З лют. 1925 камандуючы войскамі Паўн.-Каўказскай, з ліст. 1928 Маскоўскай ВА. З чэрв. 1930 нам. наркама абароны СССР. З 1931 камандуючы войскамі БВА. Аўтар ваенна-тэарэтычных прац («Падрыхтоўка камсаставу РСЧА» (1928), «Аператыўна-тактычная і авіяцыйная ваенныя гульні» (1929). Тройчы ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга. Арыштаваны 29.5.1937 супрацоўнікамі НКВД у цягніку «Мінск-Масква». Асуджаны 11.6.1937 за «ўдзел у ваеннай змове ў Чырвонай арміі і падрыхтоўку звяржэння савецкай улады шляхам узброеннага паўстання» да ВМП. Расстраляны ў Маскве ў наступную пасля прысуду ноч на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 31.1.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Яго імем названа вуліца ў Мінску.

Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі У.

Кр.: ЭГБ, т. 6—1; Расстрельные списки: Донское кладбище; Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 534—536.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".