Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ОРДА Напалеон 

ОРДА Напалеон

[11.2.1807, в. Варацэвічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл. — 26.4.1883, Варшава], кампазітар, піяніст, педагог, мастак. У 1823 скончыў Свіслацкую гімназію і паступіў у Віленскі ун-т. Належаў да тайнага студэнцкага таварыства «Заране», пасля выкрыцця якога быў выключаны з ун-та (1827). Прымаў удзел у паўстанні 1830—31, пасля задушэння якога эміграваў у Еўропу. Жыў у Аўстрыі, Швейцарыі, Італіі, Францыі. У 1833 пасяліўся ў Парыжы, дзе зблізіўся з Ф.Шапэнам (удасканальваў у яго майстэрства ігры на фартэпіяна) і сябраваў з А. Міцкевічам. У 1838 выдаў «Альбом твораў польскіх кампазітараў». У сярэдзіне 1840-х г. быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы. Вярнуўся на радзіму ў 1856, жыў у Варацэвічах, Гродне (1862—63), потым перабраўся на Валынь. У 1873 выдаў «Граматыку музыкі», якую высока ацаніў С.Манюшка. Вандруючы па Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне, стварыў шмат малюнкаў гістарычных мясцін. Архітэктурныя замалёўкі вылучаюцца дакументальнасцю, таму маюць вялікую каштоўнасць для гісторыі архітэктуры. Паводле яго малюнкаў у 1873—83 мастаком А.Місурэвічам створаны і выдадзены ў Варшаве літаграфіі (260 графічных аркушаў у 8 серыях). Пахаваны ў Іванаве ў сямейнай грабніцы. У 1997 у Іванаве О. ўстаноўлены помнік.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Тв.: Помнікі архітэктуры Беларусі ў малюнках Напалеона Орды. Мн., 2001.

Літ.: Kaczanowska M. Napoleon Orda twуrca widokуw architektonicznych: Zarys їycia i twуrczoњci // Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie. Warszawa, 1968. T. 12; Дробаў Л.Н. Напалеон Орда – мастак і збіральнік // ПГКБ. 1971, № 3; Якімовіч Ю.А. Беларуская архітэктура ў малюнках Напалеона Орды // Мастацтва Беларусі. 1983. № 7; Ахвердава Е. Друг Мицкевича и Шопена // Неман. 1983. № 6; Яе ж. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Беларусі. 1985. № 2; ЭГБ, т. 5; АЗБ; БЭ, т. 11.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".