Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ШНАРКЕВІЧ Язэп Канстанцінавіч 

ШНАРКЕВІЧ Язэп Канстанцінавіч

[10(22).6.1888, в. Саская Ліпка Нясвіжскага пав., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — 30.11.1974, Вільнюс, Літва], бел. культурна-асветны дзеяч, педагог, мемуарыст. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1907), Магілёўскі настаўніцкі інстытут (1916). У 1907—13 настаўнік прыходскай школы ў Вялікім Сяле Мінскага пав., Гомельскага чыгуначнага вучылішча. З 1916 у арміі, у 9-ым пяхотным запасным палку, у 35-ай асобнай тэлеграфнай роце ў Бабруйску. У 1917 удзельнік з’езда настаўнікаў Мінскай губ. З пачатку 1918 у Мінску, адзін з пачынальнікаў бел. школьніцтва, сакратар Мінскага настаўніцкага саюза пачатковых і вышэйшых вучылішчаў. З вер. 1919 дырэктар І Мінскага вучылішча. У 1910—20 адзін з кіраўнікоў Мінскай бел. школьнай рады. Належаў да Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. З ліп. 1920 у складзе прэзідыума наркамасветы БССР, са жн. — кіраўнік яго бел. аддзела. Увосень 1920 паводле сакрэтнай дамовы паміж КП(б)Б і БПС-Р накіраваны ў Зах. Беларусь для арганізацыі антыпольскага падполля. ІІрацаваў выкладчыкам у Нясвіжскай прыватнай жаночай гімназіі, у 1921—22 навучальным годзе рэфармаваў яе ў Нясвіжскую беларускую гімназію. У 1923 дамогся пераводу яе ў Клецк, сам жа, звольнены з работы польскай адміністрацыяй, перабраўся ў Вільню. З 1924 сакратар ТБШ, пазней у складзе яго галоўнай управы. У жн. 1925 удзельнік паліт. нарады бел. леварадыкальных партый і груповак у Гданьску. У 1925—26 выкладчык Віленскай бел. гімназіі. У студз. 1927 арыштаваны польскімі ўладамі ў сувязі з паліцэйскай акцыяй супраць БСРГ. У 1928 вярнуўся ў Віленскую бел. гімназію, у 1929 браў актыўны ўдзел у рабоце ТБШ. З 1933 выкладаў у 13-й і 36-й школах біялогію і ручную працу (сталярку). З 1936 беспрацоўны. 2.9.1939 арыштаваны дэфензівай і дэпартаваны ў Картуз-Бярозаўскі канцлагер. 1.10.1939 прызначаны загадчыкам бел. савецкай школы ў Вільні. У 1942 выкладчык Віленскай бел. настаўніцкай семінарыі. Пазней не вяртаўся да педагагічнай работы, займаўся агародніцтвам і пчалярствам. Пакінуў мемуары, частка якіх напісана ў польскай турме ў 1927.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

Тв.: Беларускае школьніцтва ў Менску ў 1918—1920 гг. // Рунь. Вільнюс, 1998, №13.

Літ.: Багдановіч Я. На жыццёвым шляху: Успаміны. Мн., 1992; ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".