Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ХАТАЕВІЧ Мендэль Маркавіч 

ХАТАЕВІЧ Мендэль Маркавіч

[10(22).3.1893, Гомель — 30.10.1937, Масква, НКВД], савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу на Беларусі. З 1913 член Палескага камітэта РСДРП. У 1914 арыштаваны і сасланы ў Сібір. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 узначальваў Гомельскую арганізацыю РСДРП(б), з вер. 1917 член Паўн.-Зах. абл. камітэта РСДРП(б), член выканкама Гомельскага Савета. У 1919 старшыня Гомельскага пав.-гарадскога камітэта РКП(б), член Гомельскага рэўкама. З мая 1920 на Зах. фронце, нач. палітаддзела 4-й арміі, 21-й дывізіі. З 1921 сакратар Гомельскага, з 1923 Адэскага губкамаў РКП(б). З 1924 у апараце ЦК ВКП(б). З 1925 сакратар Татарскага абкама, з 1928 — Сярэдняволжскага крайкама ВКП(б). З кастр. 1932 сакратар ЦК КП(б) Украіны, адначасова (са студз. 1933) Днепрапятроўскага абкама КП(б)У. У 1937 2-гі сакратар ЦК КП(б)У. У 1932—37 член Палітбюро ЦК КП(б)У. Арыштаваны 9.7.1937 у Маскве ў гатэлі «Нацыяналь». 29.10.1937 «тройкай» НКВД асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 25.1.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. У Гомелі яго імем названа вуліца.

Кр.: Расстрельные списки. Донское кладбище.

Літ.: ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".