Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » УЛАШЧЫК Ніна Мікалаеўна
[1.10.1901, в. Віцкаўшчына Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 1984, Мінск], педагог, старэйшая сястра Мікалая Улашчыка, жонка Янкі Бялькевіча. З сялянскай сям’і. Вышэйшую адукацыю атрымала, верагодна, у 1920-я г. Працавала настаўніцай у Мінскай СШ № 19. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 23.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Дзяржынскага, д. 6, кв. 3. Асуджана 29.5.1938 асобай нарадай пры НКВД як «дачка актыўнага ўдзельніка контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Дальбуд НКВД, затым у Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю. Вызвалена 23.2.1943. У 1956 вярнулася ў Мінск. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 17.1.1958. Асабовая справа У. № 11383-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.