Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РАМАНОВІЧ Кастусь
[1.1.1927, в. Лозкі, цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 2005, Пінск], інжынер-будаўнік, актывіст дэмакратычнага ветэранскага руху. У другой палове 1930-х — пачатку 1940-х г. вучыўся ў школе ў роднай вёсцы, з вер. 1942 — у Навагрудскай настаўніцкай семінарыі. У 1943 уступіў у СБМ, вясной 1944 — у беларускую афіцэрскую школу БКА ў Мінску. Пасля прыходу Савецкай арміі вярнуўся ў Навагрудак, вучыўся ў педагагічным вучылішчы. Арыштаваны органамі НКВД 13.12.1944. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ ў чэрв. 1946 да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены ў вер. 1946 (верагодна, па амністыі і з улікам адбытага тэрміну). Вярнуўся на Радзіму. Вучыўся ў вячэрняй школе рабочай моладзі. Зноў арыштаваны 30.5.1947 як «член падпольнага «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ) у Навагрудку». Пад следствам знаходзіўся ў баранавіцкай следчай турме і мінскай турме МДБ. 30.8.1947 трыбуналам МУС на закрытым судовым паседжанні прыгавораны (разам з 18 іншымі сябрамі СВБ) да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны (з сябрамі СВБ Пятром Дземянчуком і Міхасём Кожычам) праз перасыльны пункт у Аршанскай турме ў Пячорскі канцлагер МДБ Комі АССР. У Беларусь вярнуўся ў 1955. У 1990-я г. член грамадзкага аб’яднання «Ветэраны адраджэння». Напісаў успаміны (пакуль не выдадзеныя).
Кр.: Беларускі рэзыстанс. 2004. № 1. С. 80—84.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.