Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » САВІЧ Аляксандр Антонавіч 

САВІЧ Аляксандр Антонавіч

[1(13).3.1890, в. Лапеніца Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — 22.10.1957], бел. гісторык. Доктар гістарычных навук (1937), прафесар (1928). Скончыў Пецярбургскую праваслаўную духоўную акадэмію (1914) і Маскоўскі ун-т (1917). У 1917—20 стажыраваўся ў Саратаўскім ун-це. З 1921 у Мінску, член Архіўнай камісіі Акадэмцэнтра пры Наркамасвеце БССР. Выкладаў у БДУ (1921—23, 1944—47), Пермскім ун-це, педагагічных інстытутах Яраслаўля і Масквы. З 1930-х г. супрацоўнік Дзяржаўнага гістарычнага музея Інстытута гісторыі АН СССР. Пры напісанні доктарскай дысертацыі «Дачыненні Масковіі з Рэччу Паспалітай у час Смуты 1600 —1619 гг.» выявіў у Петраградскай дзяржаўнай бібліятэцы перапіску Жыгімонта III Вазы з канцлерам ВКЛ Л.Сапегам (пачынаючы з 1598), матэрыялы, якія датычацца перагавораў Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай адносна прыналежнасці Смаленска (1615—16). Асэнсоўваючы гісторыю Беларусі, паступова адыходзіў ад пазіцый заходнерусізму, схіляўся да нацыянальнай дзяржаўнай канцэпцыі. 17.6.1922 з патрыятычна настроенымі праваслаўнымі святарамі і прадстаўнікамі бел. інтэлігенцыі падпісаў адозву да праваслаўных беларусаў БССР з заклікам стварэння нацыянальнай (аўтакефальнай) праваслаўнай царквы Беларусі. У 1923 абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці. Арыштаваны і высланы ў Перм. У 1944 вярнуўся ў Мінск. Да 1947 выкладаў у БДУ. Даследаваў пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Расійскай дзяржавы ў сярэднявеччы, гісторыю яе адносін з ВКЛ і Рэччу Паспалітай у 15—17 ст., гісторыю асветы і грамадска-паліт. думкі ў краінах Усх. Еўропы 16—19 ст. і інш.

Літ.: ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".