Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » РАДЗІШЭЎСКІ Станіслаў Міхайлавіч 

РАДЗІШЭЎСКІ Станіслаў Міхайлавіч

[? — ?], ваенны дзеяч. У вайну 1812 палкоўнік войск ВКЛ, потым французскай арміі. У 1813 нам. шэфа штаба корпуса кн. Белуна. У баі пад Лейпцыгам трапіў у палон. Пасля вайны амніставаны, жыў у сваім маёнтку Ілья (Вілейскі пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл.), абіраўся маршалкам шляхты Вілейскага пав. У час паўстання 1830—31 начальнік узброеных сіл паўстанцаў Вілейскага пав., здолеў арганізаваць збор 3 тыс. пяхоты, 300 кавалерыстаў, 2 гармат. Удзельнічаў у баях пад Глыбокім (12, 13 і 15 мая 1830) і Вілейкай (24 крас. і 5 мая 1830). 13.6.1830 далучыўся да рэгулярных войск Д.Хлапоўскага і ўзначаліў 26 пяхотны полк. Ваяваў пад Вільняй (19.6.1830), Шаўлямі (18.7.1830). У час адыходу ў Польшчу ўзначальваў авангард арміі Г.Дэмбінскага. Абараняў Варшаву. Пасля задушэння паўстання эміграваў у Парыж.

Лiт.: Пузыревский А.К. Польско-русская война 1831. СПб., 1886; Wrotnowski F. Powstania na Woіyniu, Podolu, Ukrainie, Їmudzi i Litwie. T. 2. Zbiуr pamiкtnikуw o powstaniu Litwy // Biblioteka pisarzy polskich. Lipsk, 1875. T. 72; ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".