Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » УЛЬЯНАЎ Аляксандр Фёдаравіч 

УЛЬЯНАЎ Аляксандр Фёдаравіч

(1901, Мінск — 26.11.1937, Масква, НКВД), дзяржаўны дзеяч. З сям’і ўрача. У 1917—22 член партыі эсэраў. У 1919 арыштаваны польскімі ўладамі, аднак неўзабаве вызвалены. У 1922 уступіў у ВКП(б). У 1922—23 нам. упаўнаважанага Наркамата знешняга гандлю ў БССР, з 1924 дырэктар Паўдн. аддзялення трэста «Лесбел» у Крыме, упраўляючы яго Рыжскага аддзялення. У 1925—27 на дыпламатычнай рабоце ў Польшчы: аташэ, саветнік паўнамоцнага прадстаўніцтва СССР, в.а. пасла СССР. Займаўся «разлажэннем» бел. паліт. эміграцыі, арганізоўваў вяртанне ў БССР дзеячаў бел. нацыянальнага адраджэння. Па даручэнні ЦК КП(б)Б удзельнічаў у падрыхтоўцы Другой Усебеларускай канферэнцыі (Берлін, 1925), на якой прынята рашэнне пра спыненне існавання ўрада БНР і прызнанне Мінска адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі. Садзейнічаў стварэнню БСРГ. У 1928—31 упаўнаважаны Наркамата замежных спраў пры СНК БССР у Мінску, потым працаваў у Наркамаце знешняга гандлю СССР у Маскве, гандлёвым прадстаўніком у Чэхаславакіі. Супрацоўнічаў з ДПУ, з’яўляўся «спецыялістам» па бел. нацыянальнай інтэлігенцыі. Арыштаваны 24.5.1937. Асуджаны 26.11.1937 за «здраду радзіме» і як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны на Данскіх могілках праз некалькі гадзін пасля прыгавору. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.6.1956.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.

Літ.: Илькевич Н.Н., Платонов Р.П. Александр Ульянов и версия НКВД об антисоветском подполье в БССР. Мн., 1997; ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".