Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ЦЭХАНОЎСКІ Цэлясцін Міхайлавіч 

ЦЭХАНОЎСКІ Цэлясцін Міхайлавіч

(1835, маёнтак Горлава Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер вёска Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 28.12(10.1).1906 або 1907, Іркуцк], урач, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. Скончыў Магілёўскую гімназію (1852), Маскоўскі ун-т (1857). У час вучобы ўваходзіў у нелегальную студэнцкую арганiзацыю «Огул». З 1857 працаваў урачом у Гродне. З 1861 у складзе Грoдзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, з вясны 1863 паўстанцкі грамадзянскі начальнік Гродна. Займаўся вярбоўкай людзей у паўстанцкія атрады, набываў абмундзіраванне, распаўсюджваў газеты і пракламацыі. 30.7.1863 арыштаваны, прыгавораны да смяротнага пакарання, якое па хадайніцтве родзічаў заменена 20 гадамі катаржных работ у Сібіры. Пакаранне адбываў з 1865 у с. Ліствінічнае на будаўніцтве Кругабайкальскага паштовага тракту. У 1866 тэрмін катаргі скарочаны напалову, Ц. пераведзены на Аляксандраўскі вінакурны завод. У 1868 вызвалены ад катаргі і накіраваны на пасяленне ва Урыкаўскую вол. Іркуцкай акругі. З 1872 працаваў штатным урачом Аляксандраўскага завода, аказваў медыцынскую дапамогу зняволеным. Пасля адбыцця пакарання ў 1883 на радзіму не вярнуўся. Быў членам таварыства ўрачоў Усх. Сібіры.

Літ.: ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".