Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ЮДЭЛЬСОН Арон Ісакавіч 

ЮДЭЛЬСОН Арон Ісакавіч

Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 11.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 98. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член трацкісцкай арганізацыі, які рыхтаваў тэрарыстычны акт» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.4.1957. Асабовая справа Ю. № 10266-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

5.11.1937 (?) у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 98, кв. 2 арыштавана інспектар Дзяржаўнага банка, маці дваіх дзяцей, Шур Бася Саламонаўна (н. ў 1902 у пас. Урэчча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. у сям’і службоўца; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Арона Юдэльсона. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казах­скай ССР (Акмолінск). Вызвалена ў жн. 1946. Рэабілітавана 10.6.1957. Яе асабовая справа № 10394-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".