Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ХАРЫК Ізі 

ХАРЫК Ізі

У 1916—23 член арганізацыі «Паалей-Цыён». У другой палове 1920-х г. уступіў у ВКП(б). Гадаваў дзіця. Арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Савецкая, Дом спецыялістаў. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член трацкісцка-зіноўеўскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.6.1956. Асабовая справа Х. № 6870-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 52 арыш­тавана хатняя гаспадыня, маці дваіх дзяцей, Дзіна Зву­лаў­на Харык (н. ў 1911 у Бабруйску), жонка Ізі Харыка. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Караган­дзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР (Акмолінск). Вызвале­на ў 1946. Вярнулася на радзіму. Рэабілітавана 14.8.1956. Асабовая справа Х. № 6846-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".