Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » УЛАШЧЫК Мікалай 

УЛАШЧЫК Мікалай

22.10.1929 у в. Востраў (паводле іншых звестак, у в. Возера) тагачаснага Самахвалавіцкага (цяпер Дзяржынскага?) р-на Мінскай вобл. былі арыштаваны селянін-аднаасобнік Улашчык Юльян Феліцыянавіч (н. ў 1860) і ягоны сын Улашчык Яўген Юльянавіч (н. ў 1904). 13.1.1930 калегіяй АДПУ яны былі асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі і за сувязь з польскай разведкай» да 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс Ю.Ф.Улашчыка невядомы. Я.Ю.Улашчык пасля вяртання на радзіму працаваў брыга­дзірам збожжанарыхтоўкі ў Асіповічах Магілёўскай вобл. Зноў арыштаваны 18.7.1937 і 7.9.1937 «тройкай» НКВД прыгавораны за «ўдзел у кулацкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы ягоны лёс таксама невядомы. Ю.Ф.Улашчык і Я.Ю.Улашчык па групавой справе (№ 29033-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 19.7.1989 пракуратурай БВА. Па сваёй асабовай справе (№ 7570-сн; захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) Я.Ю.Улашчык рэабілітаваны пастановай Магілёўскага абл. суда 10.2.1962.

5.2.1930 у в. Віцкаўшчына Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. былі арыштаваны брат Ю.Ф.Улашчыка селянін-аднаасобнік Улашчык Мікалай Феліцыянавіч (н. ў 1861) і яго старэйшы сын, бацька пяцярых дзяцей Улашчык Павел Мікалаевіч (н. ў 1895), брат М.М. і Н.М. Улашчыкаў. 10.3.1930 калегіяй АДПУ яны былі асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі і сувязь з польскай разведкай» да 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы іх лёс невядомы. Рэабілітаваны па групавой справе (№ 24806-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) пракуратурай БВА 12.6.1989.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".