Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » ТАКАРЧУК Юры
З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Ажаніўся, гадаваў дзіця. Падчас арышту адказны сакратар радыёгазеты «Апошнія паведамленні». Арыштаваны 26.11.1936 у Мінску па адрасе: Омскі зав., д. 6/1. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 15.11.1937 як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. 2.5.1942 тэрмін пакарання быў зніжаны да 8 гадоў. Загінуў 31.7.1942 у Табольскай турме НКВД Цюменскай вобл. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 26.1.1955. Асабовая справа Т. № 4877-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.