Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II. Дадатак » МАРГЕЛАЎ Сцяпан Прохаравіч
Падчас арышту загадчык секцыі геаграфіі Інстытута эканомікі БелАН. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 23.1.1937 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 54а, кв. 11. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член (з 1927) антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.7.1957. Асабовая справа М. № 10673-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
5.11.1937 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 54а, кв. 11. арыштавана лабарантка Дражджавога завода «Чырвоная зара», маці дваіх дзяцей, Гоманава-Маргелава Серафіма Георгіеўна (н. 27.6.1904 у Горках Магілёўскай губ. ў сям’і рабочага; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Сцяпана Маргелава. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД прыгаворана як «член сям’і здрадніка радзімы, асуджанага да расстрэлу» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 2.10.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г.-М. № 7215-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.