Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ЖУКОВІЧ Емяльян Піліпавіч 

ЖУКОВІЧ Емяльян Піліпавіч

[1897, в. Аляхновічы Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Бярозаўскі р-н Брэсц­кай вобл. — 24.12.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч. З 1915 у бежанстве ў Сібіры. З 1917 у арміі, з 1918 у Чырвонай арміі, уступіў у ВКП(б). У 1923—25 вучыўся ў Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі. У 1925—26 старшыня Пухавіцкага райвыканкама. З 1927 у органах партыйнага і дзяржаўнага кантролю ў Мінску і Магілёве. З 1931 старшыня выканкама Віцебскага гарсавета. З 1932 наркам камунальнай гаспадаркі БССР. У 1934—37 старшыня выканкама Мінскага гарсавета. З чэрв. 1937 наркам фінансаў БССР. Арыштаваны 4.10.1937. Асуджаны 19.12.1937 да ВМП. Расстраляны.

3.1.1938 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 23/41, кв. 7 арыштавана хатняя гаспадыня, маці дваіх дзяцей, Жуковіч Кацярына Пятроўна (н. ў 1905 у в. Мядзведнікі Магілёў­скай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл.), жонка Емяльяна Жуковіча. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Дуброўны канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 16.4.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ж. № 10225-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі

Літ.: ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".