Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ЖАМОЙДЗІН Іосіф (Язэп) Іванавіч 

ЖАМОЙДЗІН Іосіф (Язэп) Іванавіч

[1915, в. Вузбалаць Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 2003, Маладзечна Мінскай вобл.], удзельнік 2-й сусветнай вайны, вязень савецкіх канцлагераў. З бел. сялянскай сям’і. У студз. 1938 мабілізаваны на тэрміновую службу ў 1-ы лёгка-артылерыйскі полк легіёнаў Войска Польскага (Вільня). Удзельнічаў пад Вышкавам у вераснёўскай кампаніі 1939. З кастр. 1939 (?) у савецкім палоне. У вер. 1941 вызвалены і залічаны ў армію пад камандаваннем генэрала У.Андэрса ў лёгка-артылерыйскі полк 5-й пяхотнай дывізіі. З 27.10.1942 — у 11-м Валынскім стралковым батальёне. 17.12.1942 атрымаў званне капрала. 14.4.1943 пераведзены ў 14-ы Віленскі стралковы батальён. Браў удзел ў італьянскай кампаніі, у тым ліку ў баях на р. Сандра, бітве за Монтэ-Касіна, баявых дзеяннях на Адрыятычным узбярэжжы, авалоданні Анконаю, узяцці Балоніі. Узнагароджаны Памятным крыжам Монтэ-Касіна, медалямі. Дэмабілізаваўся 28.7.1947. Вярнуўся на радзіму. Ажаніўся, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 27.5.1950 у сваёй вёсцы. Асуджаны 8.12.1950 органамі МДБ за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Каргапольскі канцлагер МДБ Архангель­скай вобл. (ст. Ярцава, п/с 233/3). З 1951 на спецпасяленні ў Іркуцкай вобл. 23.2.1955 тэрмін пакарання зніжаны да 5 гадоў. Вызвалены. Вярнуўся ў Беларусь. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 25.3.1966. У 1990-я г. — актыўны сябра Беларускай асацыяцыі ахвяраў паліт. рэпрэсіяў. Асабовая справа Ж. № 20341-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна. Мн., 2004. С. 44.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".