Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » ЖАБІНСКІ Іосіф Вікенцевіч 

ЖАБІНСКІ Іосіф Вікенцевіч

[студз. 1888, мяст. Смаpгонь Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 20.12.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. Да арышту член ВКП(б), начальнік гpупы Беларускага ўпраўлення сувязі. Арыштаваны 20.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Пуліхава, д. 19, кв. 2. Асуджаны 19.12.1937 «тройкай» НКВД як «агент польскіх pазведоpганаў» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 12.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ж. № 10918-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

29.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Пуліхава, д. 19, кв. 2 арыштавана краўчыха, маці траіх дзяцей, Жабінская Ванда Абрамаўна (н. 15.3.1893 у Сувальскай губ., цяпер Польшча), жонка Іосіфа Жабінскага. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 5 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена 28.7.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.2.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ж. № 9979-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".