Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » БАГУШЭВІЧ Канстанцін Міхайлавіч 

БАГУШЭВІЧ Канстанцін Міхайлавіч

[21.5.1891, Лібава, цяпер Ліепая, Латвія — 29.6.1938, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і бел. служачага. Да арышту спецыяльны рэвізор пры СНК БССР. Арыштаваны 16.10.1937 у Мінску. Асуджаны 29.6.1938 «тройкай» НКВД як «удзельнік контррэвалюцыйнай трацкісцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.8.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Б. № 7022-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

22.7.1938 у Мінску была арыштавана дырэктар Мінскага дзіцячага інтэрната, маці дваіх дзяцей, Багушэвіч Лідзія Дзміт­рыеўна (н. 25.3.1895 у Рослаўлі Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія, у сям’і рабочага), верагодна, жон­ка Канстанціна Багушэвіча. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД СССР была асуджана як « член сям’і ворага на­рода, прыгаворанага да ВМП» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 5.6.1956. Аса­бовая справа Б. № 6658-с захоўваецца ў архіве КДБ Бе­ла­русі.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".