Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » АШАРОВІЧ Ілья Перцавіч 

АШАРОВІЧ Ілья Перцавіч

З сям’і службоўца. У 1919 уступіў у ВКП(б). У ліп. 1937 выключаны з партыі за «трацкісцкія погляды». Арыштаваны 24.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 38, кв. 20. Асуджаны «тройкай» НКВД 22.9.1938 як «агент польскай і літоўскай разведак» да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 26.2.1957. Асабовая справа А. № 10037-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

7.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 38, кв. 20/24 была арыштавана хатняя гаспадыня Відэр Берта Пятроўна (н. ў 1893 у мяст. (?) Волк, цяпер Латвія у сям’і рабочага), верагодна, жонка Ільі Ашаровіча. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як « член сям’і ворага народа» і за «са­дзейнічанне мужу ў контррэвалюцыйнай дзейнасці» да 5 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 19.5.1959 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа В. № 13186-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".