Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » АЎГУСЦІНОВІЧ Анатоль Ільіч 

АЎГУСЦІНОВІЧ Анатоль Ільіч

[4.9.1904, Оpша Ма­гілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту начальнік упpаўлення будаўнічых pабот пры СНК БССР (?). Арыштаваны 10.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Пpавадная, д. 6. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 10.8.1957 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа А. № 10858-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

16.2.1938 у Мінску была арыштавана хатняя гаспадыня Аўгусціновіч Алена Іванаўна (н. 28.2.1907 у Мінску ў сям’і служачага; атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю; выйшла замуж, гадавала дзіця), верагодна, жонка Анатоля Аўгусціновіча. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. У 1941 пераведзена ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена ў кастр. 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 4.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа А. № 6895-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".