Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » АСТАПЕНКА Змітрок 

АСТАПЕНКА Змітрок

Паводле іншых звестак нарадзіўся 14 (27).11.1910 у в. Сяргееўка Рослаўльскага пав. Смаленскай губ. ў сям’і настаўніка. З 1930 вучыўся ў МБПТ, затым у БДУ. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Першы раз арыштаваны 16.3.1933 у Мінску па адрасе: Праязны зав., д. 8, кв. 5. Асу­джаны 10.8.1933 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Пакаранне адбываў у Марыін­ску Кемераўскай вобл., але знаходзіўся не ў канц­лагеры, а на пасяленні (некаторы час разам з М.Лужаніным). Пасля вызвалення ў чэрв. 1935 жыў у Маскве па адрасе: Смаленскі бульваp, д. 15, п. 48, працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў школе № 252 Дзяржын­скага р-на. Паўторна арыштаваны 5.12.1936. Асуджаны 5.10.1937 пазасудовым органам НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Вызвалены ў 1942 (?). У 2-ю сусветную вайну А. не загінуў, бо як сведчаць некаторыя дакументы (асабовая справа А. № 9935-с), у 1949 ён быў асу­джаны да высылкі (верагодна, у Краснаярскі край). У тым, што паэт не загінуў, быў упэўнены (па словах крытыка А.Марціно­віча) і яго былы аднакурснік яшчэ па Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме, калега і сябра А. паэт А.Куляшоў, які сведчыў, што ўжо пасля вайны «знаёмы твар [З.Астапенкі] неяк прамільгнуў у вірлівым маскоўскім натоўпе». Далейшы лёс невядомы. Па першай справе рэабі­літаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956, па другой — пpэзідыумам Вяpхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовыя справы А. № 14618 і №9935-с з фотаздымкамі захоў­ваюцца ў архіве КДБ Беларусі.


Поддержка проекта: fixglass
 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".