Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II. Дадатак  » АЙН Ісак Юдэлевіч 

АЙН Ісак Юдэлевіч

[ліст. 1894, мяст. Свіслач Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 29.6.1938, Мінск, турма НКВД], кравец. З сям’і рабочага. Член ВКП(б) з 1918. Да арышту кравец Мінскай абутковай фабрыкі. Арыштаваны 30.5.1937. Асуджаны 29.6.1938 тройкай НКВД як «член антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.12.1966 ваеннай калегіяй Вяpхоўнага суда СССР. Асабовая справа А. № 19609-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

8.10.1938 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 83, кв. 3 была арыштавана краўчыха арцелі «Пралетарый» Айн Броха Залманаўна (н. ў 1904 у в. Талька Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.), жонка Ісака Айна. У гэты ж дзень асобай нарадай пры НКВД яна была асуджана за «неданясенне аб контррэвалюцыйнай дзейнасці мужа» да 5 гадоў ссылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10.4.1989 трыбуналам БВА. Асабовая справа А. № 25094-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".