Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БУРАЎ Анатоль Фёдаравіч
[1927, Полацк, цяпер Віцебскай вобл. — ?], навучэнец, верагодна, сын Фёдара Бурава. З сям’і служачага. Арыштаваны ў Мінску 9.3.1945. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Асуджаны 1.9.1945 за «антысавецкую агітацыю» і як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі «Саюз беларускай моладзі» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Нарыльскі канцлагер МДБ Краснаярскага краю. 15.9.1952 пераведзены на пасяленне. Вызвалены 20.3.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.9.1962. Асабовая справа Б. № 17872-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.