Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БУМБЕРГ Эма Іванаўна [17.
12.1903, Рыга, цяпер Латвія — ? ], службовец. З сям’і рабочага. У 1917 уступіла ў ВКП(б). Падчас арышту працавала ў БелАН загадчыцай бюро па сувязях з замежжам. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 2.2.1936 у Мінску. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 15.7.1936 за «контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць, незаконнае захоўванне зброі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалена 2.2.1941. У 1959 жыла ў Рызе ў доме інвалідаў. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага суда БССР 25.4.1960. Асабовая справа Б. № 13845-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.