Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БУДКЕВІЧ Анатоль Іванавіч
[1926, Мінск — ?], артыст. З сям’і рабочага. Працаваў у Беларускім тэатры (танцавальная група). У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 25.7.1944 у Мінску па адрасе: Чэрвеньскі тракт, д. 7, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 3.9.1944 за «супрацоўніцтва з нямецкімі ўладамі ў час акупацыі» да 7 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Томскі канцлагер НКВД Томскай вобл. Пасля сканчэння тэрміну (1951) асуджаны на ссылку ў Краснаярскі край. Вызвалены ў 1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 31.1.1959. Асабовая справа Б. № 13756-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.