Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » БУДЗІЛОВІЧ Ігнат Мартынавіч 

БУДЗІЛОВІЧ Ігнат Мартынавіч

[1841, Валынская губ., цяпер Украіна — 28.8(9.9).1863, Орша], удзельнік паўстання 1863 у Беларусі. З небагатых дваран. У 1859 скончыў Кіеўскі кадэцкі корпус, служыў падпаручнікам у лейб-гвардзейскім Екацярынаслаўскім палку ў Маскве. Уваходзіў у рэвалюцыйную арганізацыю, падтрымліваў цесныя сувязі з паплечнікам К.Каліноўскага Л.Звяждоўскім, які быў пераведзены па службе з Вільні ў Маскву. У крас. 1863 уцёк з вайсковай часці і з Л. Звяждоўскім выехаў на Магілёўшчыну для арганізацыі паўстанцкіх атрадаў. Пад псеўданімамі Каткоў і Ян Піховіч узначаліў атрад паўстанцаў у Аршанскім пав. Наступаў на Бабінавічы і Лёзна. У канцы крас. 1863 пад Пагосцішчамі атрад уступіў у бой з царскімі войскамі і быў разбіты. Б. арыштавалі і пасадзілі ў турму. Пасля чатырохмесячнага следства асуджаны ваенным судом да расстрэлу.

Літ.: В.[Ратч]. Очерки мятежного движения в Могилевской губернии в 1863 г. Вильно, 1865; Дьяков В.А. Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии 1856—1865 гг.: Биобиблиографический словарь. М., 1967.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".