Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БУДЗІЛОВІЧ Аляксандр Фауставіч
[14(26). 2.1829, в. Жэрчыцы Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — пасля 1870, ?], удзельнік вызваленчага руху ў Беларусі. З сям’і святара бел. паходжання. Пасля заўчаснай смерці бацькі пераехаў разам з маці ў Віцебск. Скончыў Полацкую духоўную семінарыю (1853), але ад кар’еры святара адмовіўся. З 1854 на вайсковай службе ў арміі, атрымаў афіцэрскае званне. У пачатку 1860-х г. актыўны дзеяч падпольнага Камітэта рускіх афіцэраў у Польшчы. У 1863 арыштаваны за захоўванне нелегальнай літаратуры, але ў хуткім часе вызвалены. У вер. 1863 выйшаў у адстаўку ў чыне падпаручніка. У час паўстання 1863—64 дапамагаў паўстанцам. У лют. 1864 за правоз зброі арыштаваны ў Дынабургу і сасланы ў Пермскую губ. Па амністыі 1867 вызвалены і пераехаў на сталае жыхарства ў Польшчу. Далейшы лёс невядомы.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.
Літ.: Кісялёў Г. Справа падпаручніка Будзіловіча // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.