Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БЕЛАВУСАЎ Мікалай Сямёнавіч
[май 1890, в. Парфёнаўка Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — 16.7.1942, Марыінск, ГУЛАГ], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладаў у Інстытуце журналістыкі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны ў Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 2.7.1937 як «член контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі» да 15 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКВД Кемераўская вобл. (Марыінск). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.12.1958. Асабовая справа Б. № 13533-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.