Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » БЕЙЛІН Абрам Рыгоравіч 

БЕЙЛІН Абрам Рыгоравіч

[1886, Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 1980, Масква], партыйны і гаспадарчы дзеяч. З яўрэйскай сям’і. Адукацыю атрымаў, як пісаў у анкетах, хатнюю. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905 арыштаваны і асуджаны да 8 гадоў катаргі. Пасля трох гадоў катаржнага зняволення пакаранне было заменена турмой. Вызваліўшыся (1910), аднавіў партыйныя сувязі і працягваў рэвалюцыйную работу. У 1911—17 знаходзіўся на службе ў арміі, удзельнічаў у баявых дзеяннях на фронце. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 узначаліў Невельскую бальшавіцкую арганізацыю, быў абраны старшынёй Невельскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. Кастрычніцкі пераварот 1917 сустрэў у Петраградзе, куды прыехаў атрымаць парады, як змагацца з контррэвалюцыйнай карнілаўшчынай. У Смольным сустрэўся з У. Леніным, які падпісаў яму рэвалюцыйны мандат, з якім ён вярнуўся ў Невель. Па яго просьбе на дапамогу невельскаму рэўкаму прыбыў атрад балтыйскіх матросаў, і карнілаўцы не толькі былі затрыманы, але асобныя іх воінскія часці раззброены. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады старшыня Надзвычайнай камісіі, кіраўнік павятовага камітэта бальшавіцкай партыі. З канца 1919 сакратар Полацкага павятовага камітэта бальшавіцкай партыі, старшыня павятовых рэўкама і выканкама. У час польска-савецкай вайны 1919—20 на фронце. З мая 1921 нам. старшыні Віцебскага губвыканкама. З 1924 адказны сакратар ЦКК КП(б)Б. У 1926—30 член бюро ЦК КП(б)Б, адказны сакратар Яўрэйскага бюро ЦК КП(б)Б. У 1929 выключаны з КП(б)Б, але неўзабаве адноўлены. З 1930 на рабоце ў ЦКК ВКП(б) у Маскве, затым у Казахстане і Татарыі. У 1937 рэпрэсаваны. Рэабілітаваны.

Літ.: Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.). Мн., 2002. С. 645; Полацк. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Мн., 2002. С. 338.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".