Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » БАШКЕВІЧ Вадзім Ігнатавіч 

БАШКЕВІЧ Вадзім Ігнатавіч

[12(24).3.1904, в. Сёмкаў Гарадок Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 30.10.1937, Мінск, НКВД], службовец. З сям’і настаўнікаў. Да 1919 скончыў школу першай ступені і 3 курсы Мінскай гімназіі. У сувязі з заняццем Мінска польскімі легіянерамі ў жн. 1919 — ліп. 1920 вучоба была перапынена. У 1920 працаваў загадчыкам валаснога рэўкама ў Сенніцы каля Мінска. Пасля быў загадчыкам клуба ў в. Новы Двор Самахвалавіцкага пав., інструктарам Мінскага павятовага камітэта, загадчыкам аддзела палітпрасветы і нам. сакратара Мінскага павятовага камітэта камсамола Беларусі. З сак. 1924 інструктар Барысаўскага акруговага камітэта КСМБ, у ліст. пераведзены на пасаду загадчыка аддзела палітпрасветы Слуцкага акруговага камітэта ЛКСМБ. У 1928 уступіў у ВКП(б). У студз. 1931 прызначаны нам. загадчыка сектара навукі і культуры ЦК КП(б)Б, затым начальнік Упраўлення вышэйшай школы наркамасветы БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. 23.8.1936 пастановай бюро ЦК КП(б)Б адхілены ад работы «за сувязь з нацдэмамі і прамое патуранне контррэвалюцыйным трацкісцкім элементам». Са жн. 1936 беспрацоўны, нягледзячы на тое, што неаднаразова звяртаўся ў партыйныя і савецкія органы з просьбай уладкаваць яго на работу. Арыштаваны ў Мінску ў 1936 па адрасе: вул. Валадарскага, д. 30, кв. 4. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 як «член антысавецкай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23.5.1956. Асабовая справа Б. № 6577-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".