Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » БАЦЯНОЎСКI Альберт Антонавіч 

БАЦЯНОЎСКI Альберт Антонавіч

[н. 20.9.1929, в. Снiгальшчына (?) Дзiсенскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Міёрскi р-н Вiцебскай вобл. — ?], удзельнік антысавецкага маладзёжнага руху. Скончыў у 1943 сёмы клас Чарнеўскай школы. Увосень 1944 паступiў у Глыбоцкае педагагiчнае вучылішча. Далучыўся да ўтворанага яго навучэнцамi патрыятычнага гуртка (Глыбоцкая група СБП). 1.3.1947 (паводле іншых звестак 6.3.1947) арыштаваны органамі МДБ за прыналежнасць да падпольнай арганiзацыi. 16.6.1947 асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волi. Тэрмiн адбываў у розных мясцiнах, у тым лiку і ў канцлагеры «Краснае ўрочышча» пад Мінскам, дзе працаваў на будоўлi Мінскага аўтамабiльнага завода. Пасля вызвалення (1954) вярнуўся на бацькаўшчыну ў Глыбокае. Працаваў рабочым на розных работах, пакуль не перажыў iнсульт (1988) i не атрымаў II групу iнвалiднасці. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом Беларусі 26.11.1992. Справа Б. № 23525-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Літ.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкія рухі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".