Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » БАСКІН Абрам Ехілявіч (Яфімавіч) 

БАСКІН Абрам Ехілявіч (Яфімавіч)

[1894, в. Бокі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — 10.11.1938, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч БССР. З сям’і службоўца. Атрымаў пачатковую адукацыю. Са студз. 1914 да лют. 1917 працаваў краўцом у майстэрнях Екацярынбурга. У маі—ліст. 1917 на фронце. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 у прыватных кравецкіх майстэрнях Бабруйска, са снеж. 1918 памочнік валаснога камісара ў Парычах. У канцы крас. 1919 мабілізаваны ў Чырвоную армію, ваяваў на Зах. фронце супраць легіянераў Ю.Пілсудскага. Служыў у разведцы, агентурным аддзеле палітупраўлення Зах. фронту. З чэрв. 1923 старшыня заводскага камітэта Міншвейпрама. З лют. 1925 дырэктар Віцебскай швейнай фабрыкі «Прафінтэрн». У 1928 прызначаны кіраўніком Белшвейтрэста ў Мінску. У 1931—33 наркам працы БССР, узнагароджаны ордэнам Працоўнага чырвонага сцяга. У 1933—34 старшыня Віцебскага гарсавета. У другой палове 1930-х г. старшыня прэзідыума Белкаапсаюза, дырэктар завода па вытворчасці цэглы ў Мінску. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 5.7.1938 у Мінску па адрасе: плошча Свабоды, д. 7, кв. 14. Асуджаны тройкай НКВД 1.11.1938 за «шпіянаж на карысць польскай разведкі, па даручэнні якой праводзіў шкодніцкую работу ў галіне швейнай і цаглянай прамысловасці» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.2.1956. Асабовая справа Б. № 5849-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".