Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » БАСАЛЫГА Дзмітрый Мікалаевіч 

БАСАЛЫГА Дзмітрый Мікалаевіч

[псеўд.: Ігнат Уральскі, Ігнатарскі, Дзм. Радноў; 15(27).11.1884, мяст. Дудзічы Мазырскага пав. Мінскай губ, цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл. — 15.4.1969, Масква], дзеяч тэатра і кінамастацтва, рэвалюцыянер, брат Канстанціна Басалыгі. У 1893—1904 жыў на радзіме бацькі ў Слуцкім пав. З 1904 да 1908 вучыўся ў Харкаўскім тэхналагічным інстытуце, дзе далучыўся да сацыял-дэмакратаў і ўступіў у РСДРП (1904). З пачаткам рэвалюцыі 1905—07 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў баявых дружын у Харкаве. Пазней сябра Севастопальскага ваенна-марскога камітэта. У 1906 удзельнічаў у аперацыі па выкраданні з Севастопальскага суда каля 1 тыс. спраў матросаў-паўстанцаў крэйсера «Ачакаў». У 1907 на нелегальнай рабоце ў парткамітэтах Екацярынбурга, Пярмі, Чэлябінска. Дэлегат V (Лонданскага) з’езда РСДРП. Арыштаваны ў 1908 і зняволены ў Харкаўскай турме. Пасля вызвалення жыў у Маскве, на працягу 1910—14 працаваў на кінафабрыцы Ханжонкава. Адначасова вучыўся на юрыдычным ф-це Маскоўскага ун-та, у школе-студыі МХАТ. Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны ў армію, дзе вёў рэвалюцыйную агітацыю, быў абраны старшынёй палкавога камітэта. У сак. 1917 арганізаваў 1-ы Усерасійскі саюз работнікаў тэатра. У 1917—18 кіраўнік Саратаўскага тэатра. У 1919 камісар брыгады Чырвонай арміі. З 1920 загадчык Цэнтральнага ўпраўлення тэатраў наркамасветы РСФСР. Напісаў сцэнарыі і як рэжысёр паставіў кінафільмы: «Са змроку царызму», «Узяцце свабоды» (1922), «Барацьба за ультыматум» (1923), «Чырвоны тыл», «З іскры — полымя» (1924), «Мусульманка» (1925). У 1937 два апошнія фільмы былі адзначаны на Сусветнай выставе ў Парыжы Залатымі медалямі. Ставіў таксама кінакамедыі і фільмы для дзяцей. У 1923—25 старшыня праўлення Акцыянернага таварыства «Пралетарскае кіно». У 1930-х г. працаваў у наркамаце сувязі, Радыёкамітэце, арганізаваў і ўзначаліў першую фабрыку запісу гуку на плёнку. На працягу 1938—41 супрацоўнік Траццякоўскай галерэі. З пачаткам 2-й сусветнай вайны мабілізаваны ў Чырвоную армію, камісар маскоўскіх зборных пунктаў. У 1944—45 іх дырэктар, потым супрацоўнік Вышэйшай дыпламатычнай школы пры наркамаце замежных спраў СССР. Пасля вайны да творчасці ў кінамастацтве не вярнуўся.

Літ.: Нежный И. Былое перед глазами. М., 1965; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".