Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » БАРТКЕВІЧ Вінцэнт 

БАРТКЕВІЧ Вінцэнт

[1776, маёнтак Палессе Ашмянскага пав., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — пасля 1837, ?], удзельнік паўстанняў 1794 і 1830—31 на Беларусі, у Польшчы і Літве. З бел. шляхты. У час паўстання 1794 пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі быў яго паручнікам, прымаў удзел у абароне Варшавы, паранены трапіў у палон. Пасля вызвалення займаўся гаспадаркай у маёнтках Пеліканы і Палессе. У канцы 1820-х г. быў Свянцянскім павятовым віцэ-маршалкам шляхты. Прымаў удзел у паўстанні 1830—31, узначальваў паўстанцкія сілы Завілейскага пав., на чале іх у баях змагаўся за Вільню. Пасля паражэння адступіў са Свянцян у Дзісенскі павет і далучыўся да мясцовых паўстанцаў. Камандаваў кавалерыяй паўстанцаў Завілейскага, Вілейскага і Дзісенскага пав., з’яўляўся адным з кіраўнікоў паходу паўстанцаў у Жэмайцію, дзе далучыўся да корпуса генерала А.Гелгуда. У студз. 1832 арыштаваны і пасля працяглага следства, якое праводзілася ў Вільні, сасланы ў Волагду. З 1837 жыў у Cмаленскай губ. пад наглядам паліцыі, дзе неўзабаве памёр.

Літ.: Bіeliсski K. Rok 1831 w powiecie Zawilejskim (Њwiкciaсskim). Wilno—Њwiкciany, 1930; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".