Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » БАРТАШЭВІЧ Казімір Аляксандравіч 

БАРТАШЭВІЧ Казімір Аляксандравіч

[1924, в. Руховічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], службовец. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Падчас арышту нарыхтоўшчык Рахавіцкага сельпо. Арыштаваны 23.11.1949. Асуджаны 9.3.1950 як «памагаты банды АУН» да 25 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці (заменена на 5 гадоў зняволення). Этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер МДБ Казахскай ССР. Вызвалены 4.7.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 1.6.1994. Асабовая справа Б. № 12845-с з фотаздымкам захоўваецца ва УКДБ Брэсцкай вобл.

За тое самае «злачынства» з Б. была асуджана і яго сястра Ганна 1925 г. нараджэння, маці дваіх дзяцей. Пасля прысуду (25 гадоў канцлагераў потым замянілі на 15) яна была этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Іркуцкай вобл. (Тайшэт). Далейшы яе лёс таксама невядомы.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".