Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БАРОЎКА Лiна (Ангелiна)
[н. 1931, Пастаўскі пав. Віленскага ваяв., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — ?], удзельніца антысавецкага маладзёжнага руху. Увосень 1945 падчас навучання ў Пастаўскім педагагiчным вучылішчы ўступiла ў падпольную арганiзацыю «За Беларусь» (з вясны 1946 — Саюз беларускіх патрыётаў). 25.3.1946 брала ўдзел ва ўрачыстай прысязе сяброў СБП. Размнажала яе тэкст для тых, хто ўступаў у арганiзацыю, прадастаўляла кватэру для правядзення сходаў СБП, захоўвала антысавецкую лiтаратуру. Разам з М.Асiненкам зрабiла для арганiзацыi бел-чырвона-белы сцяг. У лют. 1947 арыштавана органамi МДБ. На яе кватэры быў зроблены вобыск, як рэчавы доказ канфiскаваны падручнiк бел. мовы Б.Тарашкевiча. На судовым працэсе ў Мінску 20.6.1947 асуджана да 10 гадоў пазбаўлення волi. Тэрмiн адбывала ў дзiцячай калонii ў Мінску, потым у лагеры ў Мардовii. Непасiльная работа i лагерныя ўмовы падарвалi здароўе. Пасля вяртання на радзіму з-за праследавання з боку ўладаў пераехала разам з мацi на пастаяннае месца жыхарства ў Рыгу.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкія рухі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.