Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БАРОДЗІЧ Цярэнцій Сцяпанавіч
[21.4.1902, в. Квасынічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 12.4.1943, Удмурцкая АССР, ГУЛАГ], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выконваў абавязкі дацэнта МВПІ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 21.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Грушаўская, д. 16, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 11.9.1939 як «агент польскай разведкі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Удмурцкай АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 22.10.1957. Асабовая справа Б. № 10951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.