Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БАЛЬЦЭВІЧ Вацлаў Мартынавіч
[1876, в. Лялянцы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 1902], адзін з пачынальнікаў сацыял-дэмакратычнага руху Беларусі. Працаваў краўцом у Вільні. Там пазнаёміўся з Ф.Дзяржынскім, з якім выпускаў і распаўсюджваў нелегальную літаратуру. У вер. 1897 арыштаваны і зняволены ў турме. У лют. 1899 сасланы ў Вяцкую губ., але ў хуткім часе ўцёк на радзіму. Перайшоў на нелегальнае становішча і вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод рабочых Вільні, Гродна і Коўна. Удзельнічаў у дзейнасці Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы, з’яўляўся дэлегатам яе 2 з’езда (жн. 1900) і канферэнцыі (лют. 1901), уваходзіў у Галоўнае праўленне партыі. У 1902 па асабістай ініцыятыве рыхтаваў замах на Васільева, кіраўніка жандармскага ўпраўлення, які жорстка катаваў яго пасля арышту ў вер. 1897. З-за хваробы на сухоты, ад якой і памёр, замах не здзейсніў.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: Sіownik biograficzny dziaіaczy polskiego ruchu robotniczego. Warszawa, 1986, т. 1; Pіochocki M. Wspomnienia dziaіacza SDKPiL. Warszawa, 1956; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.