Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » БАЛЦІН Аўгуст Янавіч 

БАЛЦІН Аўгуст Янавіч

[сапр. Блюм Тэадор Янавіч, 5(17).1.1894, Газенпот Курляндскай губ., цяпер Айзпутэ, Латвія — 23.6.1953], дзяржаўны дзеяч. З сям’і службоўца. Скончыў 6 класаў Лібаўскага камерцыйнага вучылішча. З 1910 член раённага камітэта РСДРП у Лібаве (цяпер Ліепая). Пасля Пражскай Усерасійскай канферэнцыі бальшавіцкай партыі (студз. 1912), на якой былі прыняты рашэнні аб умацаванні нелегальных ячэек партыі, узначаліў камітэт па аднаўленню Лібаўскай падпольнай арганізацыі. З 1914 член падраённага камітэта Рыжскай арганізацыі бальшавікоў. З 1915 у Харкаве член камітэта гарадской бальшавіцкай арганізацыі. Неаднаразова арыштаваны, сядзеў у турмах (1909, 1913, 1914, 1916). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 член Бакінскага камітэта партыі. У кастрычніцкія дні 1917 член Грозненскага камітэта бальшавіцкай партыі. Са снеж. 1917 зноў у Баку, актыўна ўдзельнічаў ва ўстанаўленні Савецкай улады. Пасля прыходу савецкіх войск працаваў у гаспадарчых органах. Уступіў у ВКП(б). З 1926 у Маскве, член прэзідыума Цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў СССР. У 1929 накіраваны ў БССР. Працаваў старшынёй Белкаапсаюза, затым наркамам гандлю, наркамам забеспячэння (1931—33). З сак. 1933 нам. старшыні СНК БССР. У сувязі з рэарганізацыяй савецкага апарата прызначаны наркамам лёгкай прамысловасці. З вер. 1934 наркам мясцовай прамысловасці. Член ЦВК СССР (1935—37) і ЦВК БССР (1929—37), старшыня Таварыства старых бальшавікоў (1933—37). 2.8.1937 вызвалены ад пасады наркама. Арыштаваны 4.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 2, кв. 21. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 9.6.1940 як «удзельнік антысавецкай трацкісцкай арганізацыі, якая існавала на тэрыторыі БССР з 1933 г.» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены ў канцы 1940-х г. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 4.4.1956. Асабовая справа Б. № 6630-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".