Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » БАЛОЦІНА Анісся Давыдаўна
[1865, Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], рэвалюцыянерка-народніца. Вучылася ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Уваходзіла ў гурток нарадавольцаў, удзельнічала ў друкаванні і распаўсюджванні антыўрадавай літаратуры. Арыштавана 31.3.1886 па даносе С.Зубатава, які выдаў паліцыі гурток. Пасля працяглага следства ў ліп. 1887 саслана на 8 гадоў у Сібір. Удзельнічала ва ўзброеным выступленні ссыльных у Якуцку ў сак. 1889. У час сутычкі з карнікамі паранена. Ваенна-судовай камісіяй прыгаворана да пазбаўлення ўсіх правоў і пажыццёвай катаргі. Пакаранне адбывала ў Вілюйскай катаржнай турме, у якой утрымліваліся асабліва небяспечныя паліт. злачынцы. У вер. 1893 атрымала дазвол на вольнае пасяленне. Восенню 1897 вярнулася на радзіму, жыла ў Шклове пад наглядам паліцыі. У 1898 выехала за мяжу. Далейшы лёс невядомы.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.