Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » БАКШАНСКІ Юльян 

БАКШАНСКІ Юльян

[1824, маёнтак Тупальшчына Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 4.4.1863], удзельнік вызваленчага руху ў Беларусі. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. За сувязь з тайнымі студэнцкімі гурткамі і вывучэнне забароненых кніг у 1842 сасланы ў Разанскую губ. У 1846 вярнуўся на радзіму і ў сак. 1847 напісаў «Адозву да смаргонскіх сялян», у якой заклікаў іх аб’яднацца з мяшчанамі і салдатамі і выступіць супраць паноў. У народным паўстанні бачыў сродак вырашэння сацыяльных і нацыянальных праблем. Арыштаваны і асуджаны да 12 гадоў катаргі, якую адбываў у Нерчынску да 1858. Пасля вяртання прыняў удзел у падрыхтоўцы паўстання 1863. Арганізаваў і ўзначаліў паўстанцкі атрад. У адным з баёў загінуў каля в. Свечкі. Пахаваны ў в. Плябань Вілейскага пав. (цяпер Маладзечанскі р-н).

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Fajnhauz D. Ruch konspiracyjny na Litwіe i Biaіorusi, 1846—1848. Warszawa, 1965; Мальдзіс А. Юльян Бакштанскі // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX ст. Мн., 1969. С. 90—95; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".