Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » БАКІНОЎСКІ Васіль Восіпавіч 

БАКІНОЎСКІ Васіль Восіпавіч

[1.1.1880, мяст. Койданава, Мінскага пав., цяпер райцэнтр Дзяржынск Мінскай вобл. — ?, ГУЛАГ], удзельнік бел. нацыянальна-вызваленчага руху. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1918 працаваў у канцылярыі Народнага сакратарыята БНР, затым у канцылярыі Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. З аднаўленнем Савецкай улады ў Беларусі ў ліп. 1920 застаўся ў Мінску. Удзельнічаў у рабоце ліквідацыйнага з’езду БПСР у чэрв. 1924. У 1930-я г. працаваў эканамістам у лазнева-пральным трэсце. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 6.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 23/2, кв. 3. Асуджаны тройкай НКВД 10.10.1938 за “шкодніцтва і антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 31.3.1989. Асабовая справа Б. № 21882-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.

Літ.: Слуцкі збройны чын 1920 г. ў дакументах і ўспамінах. Мн., 2001. С. 316.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".